Головна » Статті » Рецензії » Рецензії

Рецензія на поетичну білінґву Аксани Спринчан «Кава з украінскім мёдам/Кава з українським медом»

30.03.2018

Мікола Берлеж (м. Мінск)


Беларуска-ўкраінскі мёд. Паэтычны

Спрынчан Аксана. Кава з украінскім мёдам : паэзія / А. В. Спрынчан ; пераклад з беларускай мовы Міколы Мартынюка. – Луцк : ПВД «Твердиня», 2017. – 212 с.
 

У Луцку, які здаўна паяднаны з беларускай старонкай, выйшла кніга беларускай паэтэсы Аксаны Спрынчан «Кава з украінскім мёдам».
Гэты творчы праект, які з украінскага боку як перакладчык ажыццяўляў Мікола Мартынюк, заслугоўвае шырокай увагі. Па-першае, кніга выдадзена на дзвюх мовах. І ў чытача як з Украіны, так і з Беларусі ёсць магчымасць прычыніцца да прыгожага пісьменства суседняга народа. Па-другое, сам факт з'яўлення ёмістага, грунтоўнага паэтычнага зборніка беларускага аўтара ў суседняй краіне сведчыць пра непарушнасць культурных, літаратурных сувязяў нашых народаў. «Кава з украінскім мёдам»
гэта і напамін пра тое, што ўкраінскія перакладчыкі праз усё XX стагоддзе былі ўважлівыя да беларускай паэзіі: кнігі вершаў і паэм Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова для чытача з неабсяжнай украінскай прасторы гучалі і гучаць як родныя. Спадзяёмся, што такім жа дружалюбным і для паэтаў, і для чытачоў будзе і XXI стагоддзе. Так яно і ёсць зараз, бо ва Украіне выдаюцца кнігі Людмілы Рублеўскай, Алены Масла ды шмат яшчэ каго з сучасных беларускіх пісьменнікаў, а зараз яшчэ і Аксаны Спрынчан.
«Вялікае Княства Любові / мы ўспомнім у іншай краіне. / Памянем былую сталіцу / і вып'ем за велічнасць мовы. / Той мовы, / з якою кахалі, / той мовы, / што нам засталася / ад Княства / Вялікай / Любові...»
піша Аксана Спрынчан. Тонкі лірык, яна не цураецца грамадзянскіх матываў, робіць гэта шчыра і прачула. Таму і цягне да сябе, вабіць яе паэзія. Таму і кожная кніга Аксаны Спрынчан гэта як крынічная вада. Дарэчы, хоць і нарадзілася беларуская паэтэса ў Лунінцы, на Берасцейшчыне, яна роднымі сваімі карэннямі «продкамі па мячы» звязана і з братняй Украінай.

// Берлеж М. Беларуска-ўкраінскі мёд. Паэтычны // Звязда : газета. – 30 сакавіка 2018. – № 61. – С. 3.
// http://zviazda.by/be/news/20180329/1522343220-u-lucku-vyyshla-kniga-belaruskay-paetesy
Категорія: Рецензії | Додав: Dyrektor (31.03.2018)
Переглядів: 795 | Рейтинг: 5.0/1
Всього коментарів: 0
Додавати коментарі можуть лише зареєстровані користувачі.
[ Реєстрація | Вхід ]